Хасідызм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хасідызм (ад іўр.: חסידות, хасіду́т, ці, у ашкеназійскім вымаўленні, хасідус, «праведнасць», літаральна — «вучэнне набожнасці») — рэлігійная плынь у іўдаізме, якая ў першай палове XVIII стагоддзя за вельмі кароткі час ахапіла яўрэйскае насельніцтва Рэчы Паспалітай і прылеглых тэрыторый. Асаблівае значэнне хасідызм надае эмацыйнаму зразуменню Бога.