![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/54/Flag_of_Lviv.svg/langbe-640px-Flag_of_Lviv.svg.png&w=640&q=50)
Харугва Львоўскага гарадскога савета
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хару́гва Львоўскага гарадскога савета — харугва, афіцыйны сімвал Львоўскага гарадскога савета. Выкарыстоўваецца таксама як сцяг Львова. Зацверджаны рашэннем сесіі Львоўскага гарадскога савета ад 5 ліпеня 1990 г. Распрацаваны на падставе нормаў сучаснага муніцыпальнай вексілалогіі і па матывах герба камісіяй у складзе: А. Грачыла, В. Турэцкі, І. Турэцкі і І. Сварнік.