Касмічны тэлескоп «Хабл» (англ.: Hubble Space Telescope) — аўтаматычная абсерваторыя на арбіце вакол Зямлі, адпраўленая ў космас у 1990 годзе. «Хабл» — сумесны праект НАСА і Еўрапейскага касмічнага агенцтва. Тэлескоп названы ў гонар амерыканскага астранома Эдвіна Хабла.

Хуткія факты Арганізацыя:, Хвалевы дыяпазон: ...
Касмічны тэлескоп «Хабл»
Thumb
Выгляд «Хабла» з борта касмічнага карабля Атлантыс STS-125
Арганізацыя: Злучаныя Штаты Амерыкі НАСА / Еўропа ЕКА
Хвалевы дыяпазон: бачны, ультрафіялетавы, інфрачырвоны
NSSDC ID: 1990-037B
Месцазнаходжанне: ў космасе
Тып арбіты: нізкая калязямная арбіта, блізкая да кругавой
Вышыня арбіты: ~569 км
Перыяд абароту: 96—97 хв
Арбітальная хуткасць: ~7500 м/с
Паскарэнне: 8,169 м/с²
Запушчаны: 24 красавіка 1990 12:33:51 UTC
Запушчаны з: Злучаныя Штаты Амерыкі База ВПС ЗША на мысе Канаверал
Выведзены на арбіту: шатл Дыскаверы
Зняты з арбіты: 2030-2040 год
Маса: 11 т
Тып тэлескопа: тэлескоп-рэфлектар сістэмы Рычы — Крэцьена
Дыяметр: 2,4 м
Плошча збіраючай 
паверхні:
прыблізна 4,5 м²
Фокусная адлегласць: 57,6 м
Сайт: http://www.nasa.gov/hubble http://hubble.nasa.gov http://hubblesite.org http://www.spacetelescope.org
Закрыць

Размяшчэнне тэлескопа ў космасе дае магчымасць рэгістраваць электрамагнітнае выпраменьванне ў дыяпазонах, у якіх зямная атмасфера непразрыстая; у першую чаргу — у інфрачырвоным дыяпазоне. Дзякуючы адсутнасці ўплыву атмасферы, распазнавальная здольнасць тэлескопа ў 7—10 разоў большая, чым у аналагічнага тэлескопа, размешчанага на Зямлі[1].

«Хабл» - адзіны касмічны тэлескоп, які абслугоўваецца астранаўтамі. Усяго было праведзена пяць экспедыцый па абслугоўванні і наладцы новага абсталявання.

Місія тэлескопа скончыцца пасля 2030 года[2]. Потым будзе запушчаны тэлескоп «Джэймс Уэб».

Зноскі

Гл. таксама

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.