Фітафагія (ад стар.-грэч.: φῠτόν — «расліна» + φαγεῖν — «з'есці»), раслінаеднасць, траваеднасць — харчаванне жывёл расліннай ежай. Фітафагі з'яўляюцца так званымі першаснымі спажыўцамі (кансументамі I-га парадку) у харчовым ланцугу, а ў экасістэмах — драпежнікамі з пашавым тыпам харчавання. Фітафагі і іх кармавыя расліны эвалюцыянуюць звязана (каэвалюцыяніруюць): расліны набываюць прыкметы ўстойлівасці да тых, хто іх паядае (напрыклад, атрутнасць рознай ступені ці калючасць), а фітафагі супрацьстаяць гэтаму.

Thumb
Алені, якія ядуць лісце

Сярод жывёл абсалютных фітафагаў не існуе, усе яны часткова выкарыстоўваюць і жывёльную ежу (напрыклад, жвачныя пераварваюць частку сваіх пратыстаў-сімбіёнтаў, паўночныя алені ядуць часам лемінгаў); але маса выпадкова з'едзеных дробных жывёл (насякомых, прасцейшых) часцей несупастаўная з масай спажываных фітафагамі раслін. Са стрававальных ферментаў у іх пераважаюць амілазы. У некаторых беспазваночных ёсць ферменты, якія расшчапляюць цэлюлозу (цэлюлаза, геміцэлюлаза, ліхеназа і інш.), у пазваночных жывёл яны адсутнічаюць, але яе засваенне ў большасці пазваночных фітафага ажыццяўляецца пры дапамозе сімбіятычных прасцейшых.

Да расліннаедных адносяцца некаторыя мнаганожкі (напрыклад, кіўсякі), дажджавыя чарвякі, многія бруханогія.

Гл. таксама

Літаратура

  • Шилов И. А. Экология: Учебник для биолог. и мед. спец. вузов / Шилов И. А. — М.: Высшая школа, 1998. — 512 с.
  • Биологический энциклопедический словарь / глав. ред. М. С. Гиляров. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 674.

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.