![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ab/Frisian_languages_in_Europe.svg/langbe-640px-Frisian_languages_in_Europe.svg.png&w=640&q=50)
Фрызскія мовы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фрызскія мовы (саманазва Fryske talen) — група моў фрызаў, якая адносіцца да заходняй групы германскіх моў.
Фрызскія мовы | |
---|---|
![]() | |
Саманазва | Frysk |
Краіны | Нідэрланды, Германія, Данія |
Рэгіёны | Фрысландыя, Ніжняя Саксонія, Шлезвіг-Гольштэйн, Гронінген, Ютландыя |
Афіцыйны статус | Нідэрланды |
Арганізацыя, якая рэгулюе | Fryske Akademy[d] |
Агульная колькасць носьбітаў | 350 000 - 750 000 |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць | лацініца |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | фри 750 |
ISO 639-1 | fy |
ISO 639-2 | fry |
ISO 639-3 |
fry — заходная stq — усходная frr — паўночная |
WALS | fri |
Linguasphere | 52-ACA |
Glottolog | fris1239 |
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ab/Frisian_languages_in_Europe.svg/640px-Frisian_languages_in_Europe.svg.png)
Цёмна-сінім — заходнефрызская мова,
сінім — паўночнафрызская,
блакітным — усходнефрызская
Распаўсюджаны галоўным чынам у правінцыі Фрысландыя ў Нідэрландах, уключаючы Заходне-Фрызскія астравы Тэрсхелінг і Схірманіког (каля 350 тыс. чал.), а таксама на паўночным захадзе Германіі, у Затэрландзе (зямля Ніжняя Саксонія; каля 3 тыс. чал., часам лічыцца самастойнай мовай, гл. «Усходнефрызская мова») і на крайняй поўначы (зямля Шлезвіг-Гольштэйн, уключаючы Паўночна-Фрызскія астравы і востраў Гельгаланд; каля 16 тыс. чал., гл. «Гельгаландскі дыялект»).
Раней мова была распаўсюджана на шырокай тэрыторыі па ўзбярэжжы Паўночнага мора (ад заліва Зёйдэрзэ ў Нідэрландах да паўднёвай Даніі). Пасля страты (да XVI стагоддзя) Фрысландыяй самастойнасці мова была выцеснена з афіцыйнай сферы абарачэння нідэрландскай, стаўшы мовай бытавых зносін.
Фрызская з'яўляецца найбольш блізкім сваяком старажытнаанглійскай мовы. Прытым цяперашнія фрызскамоўныя і англійскамоўныя не разумеюць мовы адно аднаго.