![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0c/Combat_de_deux_cavaliers_lors_de_la_Fronde%252C_faubourg_Saint-Antoine%252C_sous_les_murs_de_la_Bastille.jpg/640px-Combat_de_deux_cavaliers_lors_de_la_Fronde%252C_faubourg_Saint-Antoine%252C_sous_les_murs_de_la_Bastille.jpg&w=640&q=50)
Фронда
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фронда (ад фр.: fronde — «прашча») — тэрмін для абазначэння палітычнай апазіцыі або антыўрадавых хваляванняў, часам са скептычна-іранічным адценнем.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0c/Combat_de_deux_cavaliers_lors_de_la_Fronde%2C_faubourg_Saint-Antoine%2C_sous_les_murs_de_la_Bastille.jpg/640px-Combat_de_deux_cavaliers_lors_de_la_Fronde%2C_faubourg_Saint-Antoine%2C_sous_les_murs_de_la_Bastille.jpg)
Ён паходзіць з Францыі, дзе ў 1648-1653 гадах ішла серыя антыўрадавых паўстанняў. Асацыяцыя гэтага перыяду французскай гісторыі са словам «фронда» бярэ свой пачатак у выкарыстанні прашчы натоўпамі, якія білі ёю вокны ў прыхільнікаў кардынала Мазарыні.
У прастамоўі, таксама ў памяць пра тыя падзеі, выраз «фронда» або «франдзёрства» азначае браваду перад уладамі без жадання радыкальных зменаў.