From Wikipedia, the free encyclopedia
Французскі Саюз (фр.: Union française) — палітычнае аб’яднанне, створаная Францыяй для трансфармацыі Французскай каланіяльнай імперыі. Саюз быў утвораны 27 кастрычніка 1946 года ў адпаведнасці з артыкулам VIII Канстытуцыі. Французскія калоніі ператвараліся ў дэпартаменты і заморскія тэрыторыі, змяняўся юрыдычны статус іх грамадзян.
У 1958 годзе, пасля ўтварэння Пятай рэспублікі, Французская Саюз быў ператвораны ў Французскую супольнасць.
Структура Французскага Саюза вызначалася артыкуламі 63—72 Канстытуцыі Францыі. Яна складалася з Прэзідэнта Французскага Саюза, Вярхоўнага Савета Французскага Саюза і Асамблеі Французскага Саюза.
Прэзідэнтам Саюза з’яляўся Прэзідэнт самой Францыі. Вярхоўны Савет (фр.: Haut Conseil) складаўся з прадстаўнікоў французскага ўрада і дзяржаў-членаў. Ён дапамагаў французскаму ўраду ў пытаннях, звязаных з Саюзам. Палову Асамблеі (фр.: Assemblée de l'Union) складалі прадстаўнікі Французскай метраполіі, іншую палову — прадстаўнікі заморскіх дэпартаментаў, заморскіх тэрыторый і асацыіраваных дзяржаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.