![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/74/Merchant_flag_of_Germany_%25281946%25E2%2580%25931949%2529.svg/langbe-640px-Merchant_flag_of_Germany_%25281946%25E2%2580%25931949%2529.svg.png&w=640&q=50)
Французская зона акупацыі Германіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Французская зона акупацыі Германіі была створана з частак тэрыторыі амерыканскай і брытанскай зоны Германіі, якія саюзнікі стварылі ў маі 1945 на падставе пагадненняў паміж СССР, ЗША і Вялікабрытаніяй у верасні 1944. Створана 26 ліпеня 1945.
Хуткія факты Французская зона акупацыі Германіі, Сталіца ...
Акупаваная Францыяй тэрыторыя | |||
Французская зона акупацыі Германіі | |||
---|---|---|---|
ням.: Französische Besatzungszone | |||
|
|||
![]() Французская зона акупацыі Германіі |
|||
|
|||
Сталіца | |||
Афіцыйная мова | нямецкая | ||
Ваенны губернатар | |||
• 1945 | Жан Мары дэ Латр дэ Тасіньі | ||
• 1945-1949 | Мары П'ер Кёніг | ||
![]() |
Закрыць
У гэтай зоне французскі ваенны ўрад у 1945 і 1946 гадах стварыў землі Паўднёвы Бадэн, Вюртэмберг-Гогенцолерн і Рэйнланд-Пфальц. Саар ужо ў лютым 1946 быў вынесены з французскай зоны і як пратэктарат падпарадкоўваўся асабліваму рэжыму з мэтай далучэння да Францыі.
Да французскай зоны таксама адносіўся раён Ліндау-Бадэнзее. Ён служыў калідорам паміж французскай зонай акупацыі Аўстрыі, якая ўключала землі Форарльберг і Ціроль.