Ваенныя дзеянні
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ваенныя дзеянні — арганізаванае выкарыстанне сіл і сродкаў дзеля выканання пастаўленых баявых задач часткамі, злучэннямі, аб'яднаннямі ўсіх відаў узброеных сіл.
Вядуцца ў розных формах на зямлі, у паветры і на моры. Характарызуюцца, з сяр. 20 ст., рашучасцю мэт і вялікім прасторавым размахам, удзелам буйных груповак войск (сіл), шырокім выкарыстаннем усіх відаў зброі і баявой тэхнікі, высокай манёўранасцю, дынамічнасцю і хуткацечнасцю, рэзкімі зменамі сітуацыі, вялікім выдаткаваннем матэрыяльных сродкаў. Тэрмін «ваенныя дзеянні» звычайна ўжываецца ў дачыненні да дзеянняў стратэгічнага маштабу, а ў дачыненні да дзеянняў аператыўна-тактычнага маштабу ўжываецца тэрмін «баявыя дзеянні».