Фолькунгігёталандскі знатны род, прадстаўнікі якога ў XII-XIV стст. займалі пасады ярлаў і каралеўскі трон ужо аб’яднанай Швецыі (затым таксама Нарвегіі і Даніі)

Thumb
Герб роду Фолькунгаў

Заснавальнік дынастыі — Фольке Фільбютэр (Folke Filbyter), гаспадар маёнтка ў Б'ельбу (таму дынастыя таксама завецца домам Б'ельбу). Яго ўнукі, Біргер, Магнус і Карл, узвысіліся ў гады частых грамадзянскіх войн у першай палове XIII стагоддзя і пасада ярла фактычна перайшла ў рукі дынастыі Фолькунгаў. У 1230-х яны сканцэнтравалі ў сваіх руках не толькі ваенную, але і палітычную ўладу ў краіне, кіруючы ад імя цяжка хворага караля Эрыка Шапялявага, які быў жанаты з ўнучкай ярла Фольке Біргерсана Катарынай і даводзіўся цесцем Біргеру Магнусану. Пасля смерці Эрыка Біргер дамогся абрання каралём свайго непаўналетняга сына і кіраваў ад яго імя.

Кіраванне Фолькунгаў, нягледзячы на частыя канфлікты паміж членамі дынастыі, у якія былі ўцягнуты суседнія краіны, добра адбілася на краіне, перш за ўсё, у частцы стварэння эфектыўнай адміністрацыі і замены звычайнага права каралеўскімі законамі, цэнтралізацыі краіны і павышэння яе абараназдольнасці.

Па прамой мужчынскай лініі дынастыя згасла да канца 14 стагоддзя. Большая частка яе гісторыі выкладзена ў Хроніцы Эрыка.

Генеалогія

  • Фольке
    • Бенгт
      • Біргер Броса (пам. 1202), ярл
      • Карл Глухі (пам. 1202), ярл
        • Ульф Фасэ (пам. 1248), ярл
      • Магнус Мінелшэльд

У мастацтве

  • Арн: Рыцар-тампліер (фільм 2007 г.)

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.