From Wikipedia, the free encyclopedia
Фламандскі нацыянальны саюз (ФНС) (нідэрл.: Vlaamsch Nationaal Verbond) — фламандская нацыяналістычная арганізацыя ў Бельгіі, створаная Стафам дэ Клеркам 8 кастрычніка 1933 года.
З’явілася пасля аб’яднання некалькіх фламандскіх галандскіх партый. Ідэалогія партыі станавілася аўтарытарнай і хутка ператварылася ў фашысцкую.
У 1940 годзе Германія акупавала Бельгію. Франкамоўныя рэксісты з Валоніі пачалі супрацоўнічаць з немцамі і стварылі 28-ю дабраахвотніцкую грэнадзёрскую дывізію СС «Валонія» (1-я Валонская). Гэта прымусіла Стафа дэ Клерка пайсці на саюз з немцамі.
Клерк памёр у 1942 годзе і яго месца заняў больш умераны Хендрык Эліяс. Ён пачаў весці перамовы з Германіяй аб стварэнні грамадзянскага ўрада, але прашэнне было адхілена.
Пасля ўваходу саюзнікаў у Бельгію ФНС быў абвешчаны па-за законам, Эліяс збег у Германію, дзе пасля акупацыі яе саюзнікамі прысуджаны да пажыццёвага зняволення, аднак, адбыўшы 14 гадоў у зняволенні, быў памілаваны і вызвалены ў 1959 годзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.