From Wikipedia, the free encyclopedia
Скудэры́я Фера́ры (італ.: Scuderia Ferrari) — італьянская аўтагоначная каманда, што ўяўляе сабой падраздзяленне аўтамабільнай кампаніі Ферары (італ.: Gestione Sportiva), якое займаецца гонкамі. Хоць гэта падраздзяленне працягвае займацца гоначнай дзейнасцю шматлікіх кліентаў Ферары і прыватных каманд, яго асноўныя высілкі і фінансы засяроджаны на камандзе Формулы-1, Scuderia Ferrari.
Каманда бярэ ўдзел у гонках Формулы-1 з 1950 года дагэтуль і з’яўляецца самай старой і паспяховай камандай у чэмпіянаце. Шматлікіх італьянскіх заўзятараў каманды часта завуць «тыфозі» (італ.: tifosi). Scuderia Ferrari перакладаецца з італьянскага як «Стайня Ферары», скудэрыямі таксама часам завуць і іншыя каманды Формулы-1, прыкладам, Scuderia Toro Rosso.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.