From Wikipedia, the free encyclopedia
Фелікс Іванавіч Стацкевіч (2 снежня 1879, Шчучын — 21 чэрвеня 1967; псеўданім Аганёк) — беларускі грамадска-культурны дзеяч.
Фелікс Іванавіч Стацкевіч | |
---|---|
Род дзейнасці | перакладчык |
Дата нараджэння | 2 снежня 1879 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 чэрвеня 1967 (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў у 1913 Пецярбургскі ўніверсітэт (1913). З 1903 член Беларускай сацыялістычнай грамады. У 1905—1907 вёў рэвалюцыйную прапаганду ў Вільні і Мінску. За ўдзел у студэнцкім руху выключаны з універітэта, арыштаваны і сасланы. Быў блізка знаёмы з Цёткай і Алесем Бурбісам. Працаваў у падпольнай друкарні ў Мінску. З 1908 сакратар адвакатаў у Ігумене, тэхнік у Вышнім Валачку, Цверы. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працаваў у прафсаюзных арганізацыях работнікаў воднага транспарту, літаратурна-выдавецкім аддзеле Наркамасветы Літоўска-Беларускай ССР. З восені 1920 у Віленскім беларускім саюзе кааператараў. Выкладчык лацінскай мовы, дырэктар Радашковіцкай беларускай гімназіі імя Ф. Скарыны, старшыня Галоўнай управы Таварыства беларускай школы, адзін з заснавальнікаў і рэдактар часопіса «Беларускі летапіс». Арыштоўваўся польскімі ўладамі. У 1939—1941 настаўнік у Вілейцы і Клецкім раёне. У 2-ю сусветную вайну працаваў суддзёй у г. Смаргонь, у 1944-49 — у музеі Пушкіна ў Мяркучай (пад Вільняй). У 1949 арыштаваны і зняволены. Пасля вызвалення ў 1950-я г. жыў у Вільні. Пахаваны на Віленскіх Свята-Еўфрасіннеўскіх праваслаўных могілках.
Быў актывістам руху эсперантыстаў. Склаў «Эсперанта-беларускі слоўнік». Пераклаў на мову эсперанта кнігу Л. Петражыцкага «Тэорыя права і маральнасць».
Аўтар успамінаў пра ўдзел у рэвалюцыйным руху (рукапіс у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.