Фаянс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фаянс (фр.: faience, ад назвы італьянскага горада Фаэнца, дзе вырабляўся фаянс), керамічныя вырабы (абліцавальныя пліткі, архітэктурныя дэталі, посуд, рукамыйніцы, унітазы і інш.), якія маюць шчыльны мелкасітавы чарапок (звычайна белы), пакрытыя празрыстай ці глухой (непразрыстай) глазурай. Для вырабу фаянсу ўжываюцца тыя ж матэрыялы, што і для вытворчасці фарфору (змяняецца толькі суадносіны кампанентаў), і падобная тэхналогія (адрозненні ў рэжыме абпалу). Вышэйшым сортам фаянсу лічыцца Апак.
Хуткія факты Фаянс, Названа ад ...
Фаянс | |
---|---|
Названа ад | Фаэнца |
Дата пачатку | XVI стагоддзе |
Матэрыял | гліна і паліва |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
У асноўным складаецца з SiO2, Al2O3 i K2O.