шатландскі футбольны клуб From Wikipedia, the free encyclopedia
«Сент-Джонстан» (англ.: St. Johnstone Football Club) ― прафесійны шатландскі футбольны клуб з горада Перт. Нягледзячы на тое, што клуб быў заснаваны ў 1884 годзе, першую гульню футбалісты згулялі толькі ў лютым 1885 года. Хатнія гульні з 1889 года праводзіць на стадыёне «Макдыярмід Парк».
З сезону 2009/10 клуб зноў прымае ўдзел у розыгрышы шатландскай Прэм’ер-лігі, пасля таго як сем сезонаў дагуль каманда праводзіла ў ніжэйшых лігах. Клуб гістарычна дастаткова часта хістаецца па першых двух дывізіёнах, то вылятаючы, то зноў вяртаючыся ў вышэйшую лігу. З-за гэтага клуб атрымаў мянушку Ё-Ё Клуб. Традыцыйна галоўнымі супернікамі з’яўляюцца два клубы з Данды: «Данды» і «Данды Юнайтэд». Матчы «Сент-Джонстана» з абодвума клубамі Данды маюць назва ― дэрбі Тайсайду, але асабліва матчы з «Данды» з’яўляюцца больш прынцыповымі.
За сваю больш чым стогадовую гісторыю клуб толькі адзін раз перамагаў у значных спаборніцтвах, выйграўшы ў 2014 годзе Кубак Шатландыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.