«Агракамбінат Ждановічы» (часам таксама «АК Ждановічы» ці проста «Ждановічы») — беларускі футбольны клуб з Мінска. Заснаваны ў 2011 годзе. У 2014—2015 гадах выступаў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі па футболе.

Хуткія факты Агракамбінат Ждановічы, Заснаваны ...
Агракамбінат Ждановічы
Thumb
Заснаваны 2011
Горад Мінск, Беларусь
Стадыён РЦАП-БДУ, Мінск
Умяшчальнасць: 1500
Чэмпіянат Другая ліга
2015 15 месца
Закрыць

Гісторыя

Каманда была заснавана ў 2011 годзе пры падтрымцы агракамбіната «Ждановічы», да 2014 года выступала ў мінскай аматарскай лізе МЛФ. У 2013 годзе клуб перамог у аматарскім чэмпіянаце Мінска, а таксама заняў 3-е месца на турніры «Кубак Незалежнасці-2013» у Кіеве[1].

У 2014 годзе каманда заявілася ў Другую лігу, дзе стала выступаць у падгрупе А. Неўзабаве «Ждановічы» апынуліся на трэцім радку табліцы і не пакінулі яго да канца першага этапу, такім чынам трапілі ў фінальную групу. Аднак, у фінале каманда выступіла няўдала — 1 нічыя пры 7 паражэннях — і заняла выніковае 8-е месца. Тым не менш, нападнік «Ждановічаў» Кірыл Самахвал з 25 галамі стаў другім бамбардзірам турніру.

У сезоне 2015 справы ў каманды пайшлі горш. Згубіўшы сваіх найлепшых ігракоў папярэдняга сезону, «Ждановічы» неўзабаве апынуліся ў канцы табліцы. Нягледзячы на тое, што ў другой палове турніру каманда стала набіраць ачкі, яна скончыла на 8-м месцы з 10 у сваёй групе А, пасля чаго разграміла ў стыкавых матчах «Любань» (9:0, 3:0).

У 2016 годзе з-за фінансавых цяжкасцяў каманда адмовілася ад удзелу ў Другой лізе і пад назвай «КаўчэгСэрвіс» заявілася ў чэмпіянат мінскай аматарскай лігі АЛФ[2].

За час выступлення пад назвай «КаўчэгСэрвіс», каманда дасягнула нядрэнных вынікаў:

  • 2016 год:
    • Фіналіст суцяшальнага кубка «АЛФ — International 2016»
    • Бронзавы прызёр Зімовага чэмпіянату АЛФ 2015/2016
    • Бронзавы прызёр першага турніру пад эгідай АЛФ і ФК «Мінск» — «Gorozhane Cup 2016»
    • Бронзавы прызёр чэмпіянату АЛФ Першая ліга 2016
  • 2017 год:
    • Сярэбраны прызёр чэмпіянату Мінска 2017
  • 2018 год:
    •  Уладальнік Кубка Мінска па футболе 2018[3]
    • Бронзавы прызёр чэмпіянату Мінска 2018
    • Сярэбраны прызёр чэмпіянату АЛФ Першая ліга 2018
    • 1/4 фіналу Кубка Рэгіёнаў Беларусі

У пачатку 2019 года ў сувязі з ліквідацыяй фірм-партнёра «КаўчэгСэрвіс» каманда змяніла назву на «Фенікс», пад гэтай назвай прыняла ўдзел у Кубку Беларусі 2019/20, дзе 22 мая 2019 года саступіла мар’інагорскай «Вікторыі» з лікам 0:5. У 2020 годзе каманда пад новай назвай «Альфа» зноў згуляла ў Кубка Беларусі.

Папярэднія назвы

  • «Агракамбінат Ждановічы» (2011—2015)
  • «КаўчэгСэрвіс» (2016—2018)
  • «Фенікс» (2019)
  • «Альфа» (з 2020)

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Больш інфармацыі Сезон, Ліга ...
Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2014Другая — А (Д3)422124640–25401/16 фіналуВыхад у фінальны этап
Фінальны этап814112119–315
2015Другая — А (Д3)81857617–25221/32 фіналу
Матчы за 15 месца215220012–0
20191/64 фіналу
20201/64 фіналу
Закрыць
  • 1 Улічваючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 8 матчаў, 0—1—7, розніца мячоў 5—21.
  • 2 Стыкавыя матчы супраць клуба «Любань», які заняў 8 месца ў групе Б (9:0, 3:0).

Галоўныя трэнеры

  • Антон Васілеўскі (2012—2014)
  • Дзмітрый Дрожжа (2015—2018)
  • Ігар Лосік (з 2019)

Крыніцы

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.