рака ў Беларусі, ніжні прыток Нёмана From Wikipedia, the free encyclopedia
Уса́, канал Шубіна (у сярэднім цячэнні), Шубіна-Нёманскі канал (у ніжнім цячэнні) — рака ў Валожынскім, Стаўбцоўскім і Навагрудскім раёнах Беларусі, правы прыток Нёмана.
Уса | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 75 км |
Басейн | 665 км² |
Расход вады | 5 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 53°50′41,60″ пн. ш. 26°45′17,60″ у. д.HGЯO |
Вусце | Нёман |
• Каардынаты | 53°44′15,60″ пн. ш. 26°09′46,20″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,1 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Нёман → Балтыйскае мора |
Краіна | |
Рэгіёны | Мінская вобласць, Гродзенская вобласць |
Раёны | Валожынскі раён, Стаўбцоўскі раён, Навагрудскі раён |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Назва Уса балцкага паходжання.
Корань Us- таксама ў іншых (двух) гідронімах Уса (прыток Нёмана і прыток Бярэзіны), у назвах ракі Усія (прыток Угры), возера Усая.
У больш пашыраным выглядзе аснова Us-ṷ- (> Усв-) у назвах рэк Усвятка (у верхнім цячэнні Дняпра), Усвяж (прыток бярэзінскай Гайны), возера Усвят (на Задзвінні).
Корань Us- звязваюць з індаеўрапейскім *aus- / *us- «блішчэць, ззяць», ад якога літоўскае aušra «зара», apy-ūšris «час перад світанкам», латышскае *Ūss (балцкае боства зары)[1][2].
Роднасны яму корань Uš- у назвах рэк Уша (прытокі Бярэзіны, Віліі, Нёмана), Ушача.
Назвы Уша і Уса канцэнтруюцца ў адным рэгіёне, паабапал лініі нёманска-дняпроўскага водападзелу. На ўсходзе — Уса і Уша выцякаюць і працякаюць адна побач з адной паміж Мінскам і Беразіном. На захадзе — дзве Усы і дзве Ушы сканцэнтраваныя паміж Маладзечнам і Нясвіжам.
Водныя назвы з коранем Us- / Uš- матываваныя блішчастасцю воднай паверхні.
Назва Уса значыць «Блішчастая (рака)».
Даўжыня складае 75 км[3]. Вадазбор — 665 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці — 5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні — 1,1 ‰.
Пачынаецца за 1 км на ўсход ад вёскі Таўканы Валожынскага раёна, цячэ па паўднёва-заходніх схілах Мінскага ўзвышша, па Налібоцкай пушчы, упадае ў Нёман за 2 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Любча Навагрудскага раёна.
Даліна ў верхнім цячэнні трапецападобная, яе шырыня 0,8—1 км, у Стаўбцоўскім раёне каля вёскі Драздоўшчына пашыраецца да 1,5 км, каля вёскі Пільніца звужаецца да 0,2 км. Пойма ў верхнім і ніжнім цячэнні двухбаковая (шырыня 0,1—0,15 км), у вярхоўі і нізоўі забалочаная, на астатнім працягу сухая, перасечаная ручаямі і меліярацыйнымі каналамі. Рэчышча (шырыня 8—10 м) на працягу 20 км перад вусцем каналізаванае.
Асноўныя прытокі — рэкі Казялец, Замянка, Вадзічанька, Быстрая (правыя), Шура, Рэчыца, Каменка (левыя).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.