From Wikipedia, the free encyclopedia
Урочышча — у фізічнай геаграфіі, адна з марфалагічных частак геаграфічнага ландшафту, спалучаная сістэма фацыяй, аб’яднаных агульнай скіраванасцю фізіка-геаграфічных працэсаў і прымеркаваных да адной мезаформы рэльефу на аднастайным субстраце.
У міфалогіі старажытных славян — мясціна, звычайна ў пушчанскіх нетрах, звязаная з культам таго ці іншага бажаства, дзе адбываліся нарады, сходы, суды. Часта ўспрымалася як месцазнаходжанне злых духаў. У сучасным разуменні — пустынная бязлюдная мясціна.
У шырокім сэнсе ўрочышчам з’яўляецца любая частка мясцовасці, якая адрозніваецца ад астатніх участкаў наваколля. Напрыклад, гэта можа быць лясны масіў пасярод поля, балота і г.д., а таксама участак мясцовасці, які з’яўляецца натуральнай мяжой паміж чым-небудзь. Часам урочышчам завуць адасобленыя невялікія населеныя пункты, якія нейкім чынам вылучаюцца з наваколля.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.