Урад Грэцыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кабінет міністраў Грэцыі (грэч. Yπουργικό της Ελλάδας), або ўрад Грэцыі (грэч. Κυβέρνηση της Ελλάδας), прадстаўлены кіраўнікамі асобных міністэрстваў, якія прызначаюцца Прэзідэнтам Грэчаскай Рэспублікі па прадстаўленні Прэм'ер-міністра Грэчаскай Рэспублікі. Узначальвае Кабінет міністраў Грэцыі прэм'ер-міністр. Можа склікацца таксама надзвычайны кансультатыўны савет з былых прэм'ер-міністраў і лідараў палітычных партый, прадстаўленых у парламенце Грэцыі.