From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзімір Фёдаравіч Матвяйчук (нар. 1950, Шуміліна, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. У 2005—2009 гг. — міністр культуры Рэспублікі Беларусь.
Уладзімір Фёдаравіч Матвяйчук | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Леанід Паўлавіч Гуляка | ||||||
Пераемнік | Павел Латушка | ||||||
Нараджэнне |
1950 |
||||||
Адукацыя |
У 1975 годзе скончыў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут, у 1984 годзе — Мінскую вышэйшую партыйную школу.
У 1968—1969 гадах працаваў у Баранькаўскай СШ, Сіроцінскай васьмігадовай школе ў Шумілінскім раёне. У 1969—1971 гадах служыў у Чырвонай Арміі. У 1975—1979 гадах — лектар Касцюковічскага райкама КПБ, у 1979—1982 гадах — загадчык аддзела прапаганды і агітацыі. Хоцімскага райкама КПБ. У 1984—1988 гадах — намеснік старшыні Хоцімскага райвыканкама. З 1988 года — дырэктар Полацкага ПТВ № 233 хімікаў.
З 1995 года працаваў на ААТ «Полацк-Шкловалакно» канцэрна «Белнафтахім» дырэктарам па кадрах і ідэалагічнай рабоце. З 2004 года — старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. У 2005—2009 гг. — міністр культуры Рэспублікі Беларусь. З чэрвеня 2009 — памочнік Прэзідэнта РБ.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.