From Wikipedia, the free encyclopedia
Уй (руск.: Уй, башк.: Уй, каз.: Үй) — рака ў Чалябінскай вобласці Расіі (вярхоўі ў Башкартастане), часткова працякае па мяжы Чалябінскай і Курганскай абласцей з Казахстанам, левы прыток р. Табол (басейн Обі). Даўжыня 462 км, плошча басейна 34400 км². Бярэ пачатак на ўсходнім схіле Паўднёвага Урала, цячэ па Зауральскім плато, у нізоўях па Заходне-Сібірскай раўніне. У басейне шмат бяссцёкавых азёраў. Жыўленне пераважна снегавое. Сярэдні расход вады за 213 км ад вусця каля 13 м³/с. Замярзае ў лістападзе, раскрываецца ў красавіку. Воды выкарыстоўваюцца для водазабеспячэння і арашэння. На рацэ Уй — г. Троіцк; 3 вадасховішчы.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Уй | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 34 400 км² |
Расход вады | 18 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 54°44′33″ пн. ш. 59°27′50″ у. д.HGЯO |
Вусце | Табол |
• Каардынаты | 54°17′53″ пн. ш. 63°58′48″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Табол → Іртыш → Об → Карскае мора |
Краіна | |
Код у ДВР | 14010500212111200000607 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.