From Wikipedia, the free encyclopedia
Узброены канфлікт у Эквадоры — узброены канфлікт, які пачаўся 9 студзеня 2024 года ў Эквадоры паміж урадам і найбуйнейшай мафіёзнымі групоўкамі.
Артыкул апісвае бягучыя падзеі. |
Узброены канфлікт у Эквадоры (2024) | |||
---|---|---|---|
| |||
Дата | 9 студзеня 2024 года ― наш час | ||
Месца | Эквадор | ||
Статус | працягваецца | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эквадор, пачынаючы з 2018 года, сутыкнуўся з хваляй гвалту. Дзяржава стала крытычна важным пунктам транзіту какаіну, а таму злачынныя групоўкі сталі змагацца за кантроль над маршрутамі наркагандлю і турмамі. У турэмных сутычках загінулі сотні зняволеных[2].
У такіх умовах прайшлі ўсеагульныя выбары 2023 года. За два тыдні да першага тура прэзідэнцкіх выбараў быў забіты кандыдат Фернанда Вільявісенсіа[3]. Астатнія кандыдаты таксама сутыкнуліся з рознымі праявамі злачыннасці — ад стральбы побач з імі да перастрэлак блізу месцаў правядзення мітынгаў[4]. Перадвыбарчыя кампаніі прыйшлося датэрмінова завяршыць 17 жніўня, а на фінальных мітынгах палітыкі выступалі ў бронекамізэльках і касках[5].
Па паведамленні The Washington Post, аналітыкі разведкі заявілі, што актывізацыя бандытаў у студзені 2024 года магла быць справакаваныя, прынамсі часткова, нядаўнім расследаваннем сувязяў паміж наркагандлярамі, злачыннымі групоўкамі і палітычнымі дзеячамі[2].
7 студзеня 2024 года кіраўнік групоўкі «Los Choneros» Хасэ Масіяса Вільямар збег з турмы г. Гуаякіль у дзень свайго запланаванага пераводу ў турму строгага рэжыму[6]. У ноч на 8 студзеня чацвёра паліцэйскіх былі выкрадзеныя ў Кіта і Кеведа[7]. На гэтым фоне 9 студзеня прэзідэнт Эквадора Даніэль Набоа падпісаў указ аб аб’яўленні «ўнутранага ўзброенага канфлікту» на тэрыторыі краіны з удзелам некалькіх арганізаваных злачынных і тэрарыстычных груповак[8]. Пасля адбылося некалькі турэмных бунтаў[6]. Праз сацыяльныя сеткі зняволеныя сталі распаўсюджваюць відэаролікі, на якіх яны забіваюць турэмшчыкаў, патрабуючы прамога дыялогу з кіраўніком дзяржавы, пры гэтым пагражаючы працягнуць гвалт[9].
У той жа дзень каля 2 гадзін дня па мясцовым часе, узброіўшыся пісталетамі, кулямётамі і дынамітнымі шашкамі, злачынцы ў масках праніклі ў галоўны офіс тэлекампаніі TC Televisión (г. Гуаякіль). У той момант у эфір выходзіла навінавая праграма El noticiero. У студыю ўварваліся 13 баевікоў[10] і захапілі ўсіх людзей у закладнікі[11], але пазней іх вызваліў спецназ[10]. Таксама мясцовыя СМІ паведамілі аб стральбе ў гуаякільскім універсітэце[12]. Акрамя таго, бандыты зладзілі некалькіх нападаў на мірных жыхароў, у тым ліку з прымяненнем выбухоўкі[13] і кактэйля Молатава[14][15]. Так, напрыклад, у гандлёвым цэнтры Albán Borja (Гуаякіль) былі застрэленыя два чалавекі[16]. Пад напады баевікоў трапілі некалькі бальніц[17].
10 студзеня вайскоўцы правялі аперацыю ў г. Эсмеральдас, знішчыўшы прытулак наркамафіі[18]. На наступны дзень баевікі атакавалі начны клуб у Эль-Кока, забіўшы траіх чалавек[19]. 13 студзеня члены злачынных груповак вызвалілі 2 захопленых паліцыянтаў[20]. Тым часам працягваліся выкраданні цывільных асоб[21]. 17 студзеня ў г. Гуаякіль быў застрэлены пракурор Сесар Суарэс, які кіраваў расследаваннем нападу на тэлестанцыю[22]. На наступны дзень сілавікі пачалі штурм цэнтральнай гарадской турмы[23]. 21 студзеня паліцыя перашкодзіла бандытам захапіць бальніцу ў Ягуачы, затрымаўшы 68 чалавек[24].
7 лютага ў Нараджале застрэлена Дзіяна Карнера, член Руху грамадзянскай рэвалюцыі[25]. 23 лютага трое зняволеных збеглі з турмы ў Латакунгу[26], якую нядаўна адбілі сілавікі ў баевікоў мафіі[27].
8 сакавіка прэзідэнт падоўжыў надзвычайнае становішча на трыццаць дзён. Пры гэтым адзначалася станоўначая дынаміка: колькасць забойстваў скарацілася ўдвая з 24 забойстваў у дзень да 12, было арыштавана больш за 11 700 чалавек[28]. 24 сакавіка бандыты забілі мэра Сан-Вісэнтэ Брыджыт Гарсію і яе супрацоўніка[29]. 28 сакавіка трое зняволеных былі забітыя і яшчэ шасцёра атрымалі раненні ў выніку бунту ў турме № 8 у г. Гуаякіль[30]. 29 сакавіка ў правінцыі Манабі былі выкрадзеныя адзінаццаць чалавек. Пяцёра з іх пазней былі знойдзены забітымі, а астатнія шасцёра, уключаючы пецярых дзяцей, былі вызваленыя. 31 сакавіка дзевяць чалавек былі забітыя і яшчэ дзесяць атрымалі раненні пасля таго, як баевікі адкрылі агонь па групе людзей на пешаходнай вуліцы ў сталічным раёне Гуасмо[31]. 17 красавіка быў застрэлены Хасэ Санчэс, мэр горада Каміла-Понсэ-Энрыкес (правінцыя Асуай), а 19 красавіка — Хорхе Мальданада, мэр горада Партавела (правінцыя Эль-Ора)[32]. 22 красавіка каля рэзідэнцыі Дыяны Салазар у Кіта знойдзена расчлянёнае цела ў мяшку было знойдзена[33]. Ахвярай быў 19-гадовы венесуэлец[34]. 11 мая восем чалавек забітыя баевікамі ў выніку атакі на бар у Чэнду[35].
2 чэрвеня Крысціян Ньета, намеснік дэпутата Заканадаўчага сходу Монікі Саласар, разам са сваёй жонкай Ніколь Бургас і мінакам былі забітыя ў цырку ў Мантэ, правінцыя Манабі[36][37].
Станам на 10 студзеня было забіта 2 паліцыянтаў[38], яшчэ 7 выкрадзены[39]. Акрамя таго, 329 затрыманы[40], 8 мірных жыхароў загінулі[38]. Пазней колькасць забітых цывільных асоб вырасла да 14[41][42]. На 13 студзеня загінула 5 баевікоў[43].
У гарадах Кіта і Гуаякіль былі зачынены банкі, рынкі, крамы і метро[44][45][46], а міжнародны аэрапорт імя Марыскаля Сукрэ адмяніў усе рэйсы[47]. Міністэрства адукацыі Эквадора распарадзілася прыпыніць вочныя заняткі па ўсёй краіне, загадаўшы праводзіць заняткі анлайн да 12 студзеня[48].
Канфедэрацыя карэнных народаў Эквадора і эквадорская Епіскапальная канферэнцыя заклікалі да нацыянальнага адзінства для пераадолення «сітуацыі беспрэцэдэнтнага гвалту». Яны падкрэслілі, што нацыянальны ўрад павінен дзейнічаць у рамках дзеючай прававой базы, дадаўшы, што дзяржава не павінна выкарыстоўваць гэты крызіс «як падставу для прыняцця непапулярных законаў»[49][50]
Былы прэзідэнт Рафаэль Карэа выказаў падтрымку рашэнню Набоа[51].
Шэраг краін Лацінскай Амерыкі і Еўропы выказалі занепакоенасць і салідарнасць з эквадорскім урадам[52]. ЗША і Мексіка заявілі, што гатовы аказаць дапамогу ў барацьбе са злачыннымі групоўкамі[53][54].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.