беларускі хіп-хоп гурт з Мінска From Wikipedia, the free encyclopedia
«УННВ», часта пашыраецца як «Забітыя, Але Не Вамі» (руск.: «Убиты, Но Не Вами») — рускамоўная андэрграўнд рэп-група з Мінска. Удзельнікі калектыву хаваюць сваю асобу, дакладна невядомы іх сапраўдныя імёны, прозвішчы або ўзрост[2].
УННВ | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | хардкор-хіп-хоп, андэграўнд, хіп-хоп, рэп |
Гады | 2010 па цяперашні час |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Мова песень | руская мова |
Лэйбл | Nestanda Records |
Склад | MarikMarakesh, Crash, Anq[1] |
Былыя ўдзельнікі |
Арцём Artty |
Гурт быў створаны ў 2010 годзе ў Мінску пасля стварэння аднайменнай суполкі ў VK. Праз пару тыдняў у ім з’явіўся дэбютны альбом гурта «Чернь»[1].
У 2012 годзе выйшаў альбом «О’дно», у 2015 годзе — «Вонючие рифмы», у 2019 годзе — «Чёрная кассета», а ў 2021 годзе выйшаў зборнік з нявыдадзеных трэкаў «Неизданное».
У сваёй музыцы гурт надае ўвагу тэме наркотыкаў, нарказалежнасці, а таксама ўсялякімі спосабамі ўсхваляе розныя забароненыя рэчывы[3].
Калектыў доўгі час не выпускаў кліпы на свае кампазіцыі, тлумачачы гэта недахопам грошай з канцэртаў[1].
21 студзеня 2020 года бітмэйкер гурта Арцём Artty у сваёй суполцы ў VK абвясціў, што пакідае калектыў:
Всё, что будет делаться дальше группой УННВ, либо её отдельно взятыми участниками, не имеет никакого отношения к Audio Distortion[4]. |
Эксперты адзначаюць адметнасць гучання гурта, цікавасць і неперагружанасць тэкстаў, змрочную атмасферу. Лічаць яго выразным прадстаўніком сучаснай андэрграўнд-сцэны.
Гурт мае даволі шырокую базу фанатаў, захоўваючы пры гэтым адносную ананімнасць і таямнічы імідж, што з’яўляецца свайго роду пратэстам супраць папулярнай музыкі.[5]
На сваіх выступах хлопцы выступаюць у масках, капюшонах, акулярах, панамках і гэтак далей, каб схаваць сваю асобу. Лідарам гурта лічыцца MarikMarakesh, таксама вядома, што ён самы малодшы з калектыву[3].
Год | Назва | Каментарый |
---|---|---|
2016 | «Нитки» | уласны альбом Crash’а |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.