From Wikipedia, the free encyclopedia
Туркмена-Харасанскія горы — горная сістэма на поўначы Іранскага нагор'я, пераважна на тэрыторыі Ірана.
Даўжыня больш за 600 км, шырыня да 50 км. Вышыня да 3314 м (г. Кенгзошк). Падоўжаным паніжэннем (Кучана-Мешхедскі дол) падзелены на Капетдаг і Нішапурскія горы.
Капетдаг (туркменск. Köpetdag шматгор'е) — паўночная частка Туркмена-Харасанскіх гор, знаходзіцца пераважна ў Іране і на паўднёвым захадзе Туркменістана.
Нішапурскія горы знаходзяцца на паўночным усходзе Ірана, гэта паўднёвая паласа Туркмена-Харасанскіх гор.
Даўжыня каля 350 км, вышыня да 3314 м (г. Кенгзошк). Складаюцца з асобных хрыбтоў, падзеленых шырокімі далінамі. Складзены з вапнякоў і пясчанікаў з выхадамі інтрузій з парфіраў і гранітаў. Участкі бедленду. Тэрмальныя крыніцы, радовішча бірузы. Перадгорныя пустыні змяняюцца з вышынёй паўпустынямі і горнымі стэпамі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.