Туалет
From Wikipedia, the free encyclopedia
Туалет (фр.: toilette), таксама Прыбіральня — памяшканне для адпраўлення натуральных патрэб (мачавыпускання і дэфекацыі). У туалеце размешчаны ўнітаз і іншыя санітарна-тэхнічныя прыстасаванні, напрыклад, ракавіна, пісуар і бідэ. Сучасныя туалеты далучаныя да каналізацыі. Існуюць таксама пераносныя туалетныя кабіны і біяпрыбіральні.