From Wikipedia, the free encyclopedia
Трэці двор (чэшск.: Třetí nádvoří Pražského hradu) — асноўны і буйнейшы з чатырох двароў Пражскага Граду. Размешчаны ўсходней іншых, у цэнтральнай частцы замка, які на працягу тысячы гадоў з'яўлялася рэлігійным і палітычным цэнтрам краіны. На заходнім боку ў Цэнтральным крыле Новага палаца знаходзіцца праход у Другі двор, на поўначы ад двара ідзе Вікарская вуліца , на ўсходзе праз праход паміж Саборам Св. Віта і Старым каралеўскім палацам злучаецца з плошчай Св. Георгія . Бычыная лесвіца на паўднёвым боку двара спускаецца да Садоў на валах .
Першапачаткова двух'ярусны двор быў выбрукаваны гранітам у XX ст. Плечнікам.
Дамінантай двара з'яўляецца гатычны Сабор Святога Віта, Вацлава і Войцеха звернуты галоўным фасадам на захад. Каля сабора размяшчаецца Старое пробства , археалагічныя раскопкі і гістарычныя даследаванні паказалі, што яно ўзвышаецца на месцы раманскага Біскупскага палаца ад якога захавалася толькі адно арыгінальнае акно. Побач з пробствам знаходзіцца гранітны Маналіт , узведзены ў 1928 г.[1], і статуя Св. Георгія . На ўсходнім боку размешчаны Стары каралеўскі палац, на заходнім і паўднёвым — Новы каралеўскі палац з балконам, з якога 29 снежня 1989 года неўзабаве пасля абрання прэзідэнтам Чэхаславакіі казаў сваю прамову Вацлаў Гавел[2]. Ля ўваходу ў стары палац размяшчаецца Арліны фантан .
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.