Нарвежская антарктычная экспедыцыя (1910—1912)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нарве́жская паля́рная экспеды́цыя 1910—1912 гадоў (або Трэ́цяе пла́ванне «Фра́ма») пад кіраўніцтвам Руаля Амундсена — даследчая экспедыцыя ў Антарктыку, галоўнай мэтай якой было дасягненне Паўднёвага геаграфічнага полюса.
Хуткія факты Трэцяе плаванне «Фрама», Краіна ...
Трэцяе плаванне «Фрама» | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
«Фрам» пад ветразямі | |||||||||||
| |||||||||||
Склад | |||||||||||
20 чалавек, у тым ліку:
| |||||||||||
Маршрут | |||||||||||
Крысціянія, Фуншал, Кітовая бухта, Буэнас-Айрэс, Атлантычны сектар Паўднёвага акіяна, Кітовая бухта, Хобарт. | |||||||||||
Дасягненні | |||||||||||
| |||||||||||
Адкрыцці | |||||||||||
|
Закрыць
У час экспедыцыі, якая праходзіла ў вострай канкурэнтнай барацьбе з англійскай экспедыцыяй «Тэра Нова» Роберта Фалкана Скота, былі атрыманы важныя навуковыя вынікі. Галоўным дасягненнем Амундсена было заваяванне Паўднёвага Полюса 14 снежня 1911 года. Каманда Скота дабралася да полюса праз 33 дні і загінула на зваротным шляху, не дайшоўшы да базы 264 км.