![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8a/Gehweg.jpg/640px-Gehweg.jpg&w=640&q=50)
Тратуар
частка дарогі, прызначаная для перамяшчэння пешаходаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Тратуар (фр.: trottoir) — каменная, драўляная або асфальтавая пешаходная дарожка, якая размяшчаецца збоку або па баках вуліцы, прыпаднятая над праезжай часткай і апраўленая бардзюрам для функцыянальнага аддзялення ад яе.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8a/Gehweg.jpg/640px-Gehweg.jpg)
Тратуар прызначаны толькі для пешаходаў; рух транспартных сродкаў па тратуарах забаронены, за выключэннем працы машын дарожна-эксплуатацыйных і камунальных службаў, а таксама падвозу грузаў да гандлёвых і іншых прадпрыемстваў і аб'ектаў. Стаянка транспартных сродкаў на тратуары дазволена толькі ў месцах, указаных адпаведнымі знакамі.