вёска ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Тарасаўка[1] (трансліт.: Tarasaŭka, руск.: Тарасовка) — вёска ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Радужскага сельсавета.
Вёска
Тарасаўка
| ||||||||||||||||||||||||
Да 2013 года вёска знаходзілася ў раённым падпарадкаванні[2].
У 6 км на паўднёвы ўсход ад Веткі, 28 км ад Гомеля, 16 км ад чыгуначнай станцыі Добруш (на лініі Гомель — Вышкаў).
На поўдні і ўсходзе меліярацыйныя каналы.
Транспартныя сувязі па прасёлкавай і потым аўтадарозе Добруш — Ветка. Планіроўка складаецца з просталінейнай, амаль шыротнай вуліцы, якая на ўсходзе і захадзе адхіляецца на поўнач. Паралельна да галоўнай на поўначы праходзіць кароткая просталінейная вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.
Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XVIII стагоддзя, як слабада Рэчыцкага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. З 1775 года вёска знаходзілася ў валоданні фельдмаршала графа П. А. Румянцава-Задунайскага. З 1834 года валоданне фельдмаршала графа І. Ф. Паскевіча. У сярэдзіне XIX стагоддзя мелася стараверская капліца. У 1885 годзе дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 года размяшчаліся: 2 капліцы, стараверскі малітоўны дом, царкоўна-прыходская школа, 2 хлебазапасныя магазіны, 3 ветракі. У 1909 годзе ў Веткаўскай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні; працаваў млын.
У 1926 годзе працавалі крама, аддзяленне сувязі, пачатковая школа. З 8 снежня 1926 года па 16 ліпеня 1954 года цэнтр Тарасаўскага сельсавета Веткаўскага раёна Гомельскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці. У 1929 годзе створаны калгас «Рашучы», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у верасні 1943 года акупанты спалілі 198 двароў, забілі 2 жыхароў. У баях за вёску загінулі 408 савецкіх салдат (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). Вызвалена 28 верасня 1943 года. На франтах загінулі 157 жыхароў. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Веткаўскі» (цэнтр — горад Ветка). Размяшчаліся 9-гадовая школа, дзіцячы сад, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, крама.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.