From Wikipedia, the free encyclopedia
Сіні вершнік (ням.: Der Blaue Reiter) — творчае аб’яднанне прадстаўнікоў экспрэсіянізму (галоўным чынам мастакоў) у пачатку XX стагоддзя ў Германіі.
Сіні вершнік | |
---|---|
Дата заснавання / стварэння | 1911 |
Пачатак перыяду актыўнасці | з 1911 |
Названа ад | Der Blaue Reiter[d] |
Заснавальнік | Васіль Васільевіч Кандзінскі, Франц Марк, Аўгуст Маке, Аляксей фон Яўленскі, Marianne von Werefkin[d], Габрыэле Мюнтэр, Lyonel Feininger[d], Albert Bloch[d], Паўль Клее і Альфрэд Кубін |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Месца заснавання | Café Luitpold[d] |
Папярэдні ў спісе | Новае Мюнхенскае мастацкае аб’яднанне[d] |
Папярэднік | Murnauer Zeit[d] |
Жанр | экспрэсіянізм |
Дата спынення існавання | 1914 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аб’яднанне выпускала аднайменны альманах.
Аб’яднанне «Сіні вершнік» было заснавана ў снежні 1911 года ў Мюнхене Васілём Кандзінскім і Францам Маркам. Асноўнай мэтай было вызваленне ад акамянелых традыцый акадэмічнага жывапісу. Апроч іх, у групе таксама былі Аўгуст Маке, Мар’яна Вяроўкіна, Аляксей Яўленскі і Паўль Клее. У працы гэтай мастацкай групы ўдзельнічалі таксама танцоры і кампазітары. Іх аб’ядноўвала цікавасць да сярэднявечнага і прымітыўнага мастацтва і рухаў таго часу — фавізму і кубізму.
Аўгуст Маке і Франц Марк прытрымліваліся меркавання, што ў кожнага чалавека ёсць унутранае і знешняе ўспрыманне рэчаіснасці, якія варта аб’яднаць з дапамогай мастацтва. Гэта ідэя была абгрунтавана тэарэтычна Кандзінскім. Група імкнулася дасягнуць раўнапраўя ўсіх формаў мастацтва.
Назву «Сіні вершнік» мы прыдумалі за кававым сталом у садзе ў Зіндэльдорфе. Мы абодва любілі сіні, Марк — коней, я — вершнікаў. І назва прыйшла сама. В. Кандзінскі |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.