музычны твор From Wikipedia, the free encyclopedia
Сімфо́нія (ад грэч. συμφονία — «сугучча») — твор для аркестра, які складаецца з некалькіх частак, найбуйнейшая музычная форма сярод канцэртнай аркестравай музыкі.
Звычайна класічная сімфонія (як і саната) складаецца з чатырох частак. Першая частка ў хуткім тэмпе, пішацца ў санатнай форме; другая, у павольным, пішацца ў форме рандо, радзей у форме санаты ці варыяцыі; трэцяя — скерца ці менуэт — у трохчасткавай форме, чацвёртая частка, таксама ў хуткім тэмпе — у санатнай форме або ў вялікай форме рандо. Калі першая частка напісаная ва ўмераным тэмпе, то за ёй наадварот, можа ісці хуткая другая частка і павольная трэцяя частка (напрыклад, як ў дзявятай сімфоніі Бетховена).
Заснавальнікам класічнай мадэлі сімфоніі лічыцца Франц Іозеф Гайдн. У класічнай сімфоніі толькі першая і апошняя часткі маюць аднолькавую танальнасць, а сярэднія пішуцца ў танальнасці, якія з'яўляюцца роднаснымі галоўнай, па якой і вызначаецца танальнасць ўсех сімфоній. Выбітныя прадстаўнікі класічнай сімфоніі — Вольфганг Амадэй Моцарт і Людвіг ван Бетховен.
Рамантычная сімфонія стала спалучэннем класічнай формы з рамантычнай экспрэсіяй і уплывам песень на характар тэматыкі. Развіваецца таксама тэндэнцыя праграмнасці. З'яўляюцца лейтматывам. Галоўнай тэндэнцыяй рамантызму з'яўлялася разнастайнасць формы, складу аркестра і шчыльнасці гучання.
Пачынаючы з другой паловы XIX стагоддзя і, асабліва ў XX стагоддзі строгія формы сімфоніі сталі разбурацца. Стала неабавязковым чатырохчастковасць: сімфоніі могуць утрымліваць ад адной (напр. сімфоніі В. Сільвестрава), да адзінаццаці (14-я Сімфонія Д. Шастаковіча). Неабавязковай становіцца выкарыстанне санатнай формы. Пасля 9-й сімфоніі Л. Бетховена кампазітары сталі ўводзіць у сімфоніі вакальныя партыі. Аднак пастаяннай застаецца маштабнасць і змястоўнасць музычнага матэрыялу.
Франц Іозеф Гайдн — | 104 сімфоніі |
Вольфганг Амадэй Моцарт — | 41 (68) сімфоній |
Людвіг ван Бетховен — | 9 сімфоній |
Франц Шуберт — | 9 сімфоній |
Роберт Шуман — | 4 сімфоніі |
Фелікс Мендэльсон — | 5 сімфоній |
Гектор Берліёз — | некалькі праграмных сімфоній |
Антанін Леапольд Дворжак — | 9 сімфоній |
Іаганес Брамс — | 4 сімфоніі |
Пётр Ільіч Чайкоўскі — | 6 сімфоній (а таксама сімфонія «Манфрэд») |
Антон Брукнер — | 10 сімфоній |
Густаў Малер — | 10 сімфоній |
Караль Шыманоўскі — | 4 сімфоніі |
Ян Сібеліус — | 7 сімфоній |
Сяргей Васільевіч Рахманінаў — | 3 сімфоніі |
Ігар Фёдаравіч Стравінскі — | 5 сімфоній |
Сяргей Сяргеевіч Пракоф’еў — | 7 сімфоній |
Дзмітрый Шастаковіч — | 15 сімфоній (таксама некалькі камерных сімфоній) |
Барыс Лятошынскі — | 5 сімфоній |
Чарлз Айвз — | 4 сімфоніі |
Вітольд Лютаслаўскі — | 4 сімфоніі |
Альфрэд Гарыевіч Шнітке — | 9 сімфоній |
Гія Канчэлі* — | 7 сімфоній |
Кшыштаф Пендарэцкі* — | 7 сімфоній |
Валянцін Сільвестраў* — | 7 сімфоній |
* — Жывыя кампазітары, якія могуць павялічыць колькасць напісаных імі сімфоній.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.