Сёстры міласэрнасці
каталіцкая жаночая кангрэгацыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Не блытаць з Дачкамі міласэрнасці — каталіцкай жаночай кангрэгацыяй, заснаванай у 1633 годзе ва Францыі, а ў Рэчы Паспалітай вядомай пад імем Сясцёр міласэрнасці.
Сёстры міласэрнасці (англ.: The Religious Order of the Sisters of Mercy, RSM) — каталіцкая жаночая кангрэгацыя. Заснавана Кэтрын Элізабэт Мак-Олі 12 снежня 1831 года ў Дубліне (Ірландыя).
Дзейнасць кангрэгацыі скіравана на дапамогу бяздольным і адукацыю бедных. Сёстры кангрэгацыі даюць зарок беднасці, паслушэнства і цноты. Адметнасць Сясцёр міласэрнасці — зарок служэння і актыўная грамадская дзейнасць, якая праяўляецца ў лабіраванні пэўных палітычных праграм. Адпаведна сваёй місіі многія манашкі займаюцца выкладчыцкай, медыцынскай і дабрачыннай дзейнасцю.