Сяргей Анатолевіч Мартынаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сяргей Анатолевіч Марты́наў (нар. 18 мая 1968, Вярэя, Маскоўская вобласць, РСФСР) — беларускі спартсмен (кулявая стральба). Алімпійскі чэмпіён, удзельнік шасці Алімпійскіх гульняў.
| ||||||||||||||||||||
|
Бронзавы прызёр Алімпіяд 2000 і 2004. Чэмпіён свету 2006 і 2010. Алімпійскі чэмпіён 2012 у стральбе з дробнакалібернай вінтоўкі з 50 метраў у становішчы лежачы.
Заслужаны майстар спорту Беларусі. 6 разоў на працягу 15 гадоў паўтараў абсалютны сусветны рэкорд (600 ачкоў) у стральбе з вінтоўкі на 50 м са становішча лежачы (1997, 1998, 2000, 2005, 2006, 2012).
Займаўся ў Брэсце ў будынку СШ № 12.
Чэмпіён свету ў камандным заліку (Масква, Расія, 1990 г. ВМ; Мілан, Італія 1994 УП). Срэбны прызёр ў камандным заліку (Заграб, Харватыя, 1989 г. УП).
Чэмпіён Еўропы ў камандным заліку (Брно, Чэхія, 1993 г. ВМ), у асабістым заліку (Фінляндыя, 1990 г. ВМ).
Уладальнік Кубка свету (1989, 2000 г. ВМ).
Чэмпіён ІХ Спартакіяды народаў СССР (Масква, 1987 г.) ў асабістым заліку (УП) і бронзавы прызёр ў асабістым заліку (ВМ).