![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e6/Flag_of_Slovakia.svg/langbe-640px-Flag_of_Slovakia.svg.png&w=640&q=50)
Сцяг Славакіі
Сцяг дзяржавы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзяржа́ўны сцяг Слава́цкай Рэспу́блікі (славацк.: Štátna vlajka Slovenskej republiky), сцяг Слава́кіі (славацк.: Vlajka Slovenska) — сцяг-трыкалор, зацверджаны 1 верасня 1992 г. і ўпершыню ўзняты 3 верасня 1992 г. (менавіта гэту дату прынята вызнаваць за дату зацвярджэння), які складаецца з трох гарызантальных палос панславісцкіх колераў: верхняя паласа белая, сярэдняя — сіняя, ніжняя — чырвоная. З мэтай адрознення сцяга ад сцягоў іншых славянскіх краін на яго нанесены нацыянальны герб Славакіі: неагатычны шчыт знаходзіцца бліжэй да дрэўка ад цэнтра сцяга, цалкам перасякаючы сярэднюю паласу і крыху заходзячы на верхнюю і ніжнюю палосы. Бакі сцяга Славакіі суадносяцца між сабою як 2:3. Гэты жа сцяг памерамі 1,5 м на 1 м з'яўляецца суднаходным у дачыненні да славацкага воднага транспарту. Сцяг Славацкай Рэспублікі з'яўляецца адным з чатырох дзяржаўных сімвалаў Славацкай Рэспублікі.
Сцяг Славацкай Рэспублікі | |
---|---|
![]() |
|
Зацверджаны | 3 верасня 1992 |
Прапорцыя | 2:3 |
Камп’ютарны дызайн |
Гарызантальны бела-сіне-чырвоны трыкалор у суадносінах 2:3, з гербам Славакіі бліжэй да дрэўка |
З 1 мая 2004 г. разам са сцягам Славакіі вывешваецца сцяг Еўропы.