![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/af/Flag_of_Miadzie%25C5%2582_and_Miadzie%25C5%2582_district%252C_Belarus.svg/langbe-640px-Flag_of_Miadzie%25C5%2582_and_Miadzie%25C5%2582_district%252C_Belarus.svg.png&w=640&q=50)
Сцяг Мядзела
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сцяг Мядзела — афіцыйны геральдычны сімвал горада Мядзел Мінскай вобласці. Сцяг горада Мядзела і Мядзельскага раёна заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2008 года № 398 і зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры Рэспублікі Беларусь 23 ліпеня 2008 года Б-131.