Сцяг Мантаны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сцяг Мантаны (англ.: Flag of Montana) - адзін з дзяржаўных сімвалаў амерыканскага штата Мантана.
Хуткія факты Мантана, Зацверджаны ...
Закрыць
Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча сіняга колеру, у цэнтры якога размешчана пячатка Мантаны.
На пячатцы намаляваны плуг, рыдлёўка і кірка, якія ляжаць на беразе перад каскадам вадаспадаў ракі Місуры. Стужка змяшчае дэвіз штата: Oro y plata (з ісп.: Золата і срэбра).
Сцяг быў прыняты ў 1905 годзе, у 1981 годзе вышэй пячаткі штата было дададзена слова MONTANA (з англ.: Мантана). У 1985 годзе быў зменены шрыфт гэтага надпісу.
Першапачаткова дадзены сцяг выкарыстоўваўся ўзброенымі сіламі штата Мантана ў іспана-амерыканскай вайне.