Стылістычныя фігуры
тэрмін рыторыкі і стылістыкі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Стылістычныя фігуры[1], сінтаксічныя фігуры[1] — своеасаблівыя сінтаксічныя прыёмы будовы мастацкай мовы, якія адрозніваюцца ад агульнапрынятых сінтаксічных норм звычайнай моўнай практыкі. Разам з рытарычнымі фігурамі ўваходзяць у паэтычны сінтаксіс і выконваюць выяўленчыя функцыі, індывідуалізуюць мову пісьменніка, надаюць ёй павышаную эмацыянальнасць.
Да стылістычных фігур адносяцца[1]:
- розныя паўторы (анафара, эпіфара, градацыя, кальцо, падваенне, бяззлучнікавасць або асіндэтон[2], шматзлучнікавасць або полісіндэтон[2], шматпрыназоўнікавасць, сімплака);
- усе віды і формы парушэння сінтаксічнай ці лагічнай сувязі паміж словамі ўнутры вершаваных радкоў або празаічных фраз (анакалуф, амфібалія, інверсія, эліпсіс, умаўчанне);
- супастаўленне і проціпастаўленне радкоў і групоўка іх у пэўныя інтанацыйна-сінтаксічныя адзінствы (перанос, антытэза, паралелізм, ампліфікацыя або накапленне[2], сінтаксічны перыяд).