From Wikipedia, the free encyclopedia
Стрэнд (англ.: Strand) — цэнтральная вуліца Лондана, якая злучае раёны Вэстмінстэр (цэнтр палітычнага жыцця) і Сіці (цэнтр дзелавой актыўнасці). Пачынаецца ад Трафальгарскай плошчы і вядзе на ўсход паралельна цячэнню Тэмзы ў бок Фліт-стрыт.
З паўднёвага боку на вуліцу выходзяць шматлікія арыстакратычныя рэзідэнцыі (накшталт Сомерсет-хауса), паўднёвыя вокны якіх да пабудовы ў XIX стагоддзі набярэжнай выдаваліся прама на Тэмзу. Сярод вулічнай забудовы вылучаюцца сваімі элегантнымі шпілямі дзве царквы — Сэнт-Клімент-Дэйнс (арх. Крыстафер Рэн, 1682) і Сэнт-Мэры-ле-Стрэнд (арх. Джэймс Гібс, 1717). Іншыя вялікія збудаванні — вакзал Чарынг-Крос і неагатычны ансамбль Каралеўскага суда справядлівасці (1868-82). Стрэнд таксама славіцца сваімі шматлікімі тэатрамі.
Сярод знакамітых віктарыянцаў, якія жылі на Стрэндзе і ў акрузе, — Томас Карлайл, Чарлз Дзікенс, Тэкерэй, Джон Сцюарт Міль, Герберт Спенсер і Томас Генры Хакслі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.