Старшы палкоўнік (кіт.: 大校, Да сяо) — воінскае званне ва ўзброеных сілах некаторых дзяржаў свету.
Маецца ва ўзброеных сілах КНР (大校), КНДР (тэчва, 대좌), В’етнама (Đại tá), Аргенціны і Марока. Званне стаіць вышэй за палкоўніка, але ніжэй за генерал-маёра. Старшы палкоўнік у НВАК мае размешчаныя падоўжна ў шэраг чатыры зоркі на пагоне з двума прасветамі. У старшага палкоўніка Карэйскай Народнай Арміі чатыры вялікіх зоркі размешчаны як у сучаснага расійскага капітана, але на пагоне з двума прасветамі, а ў старшага палкоўніка В’етнамскай Народнай Арміі тыя ж чатыры зоркі размешчаны чатырохвугольнікам над двума палоскамі на пятліцы.
Адпавядае рангу брыгадзір Брытанскай арміі і брыгаднаму генералу арміі ЗША.
Ніжэй прадстаўлены знакі адрознення ў выглядзе пагонаў і пятліц:
Пагон старшага палкоўніка (Colonel Commandant) сухапутных войскаў КНР (1955—1965).
Пагон старшага палкоўніка (Colonel Commandant) ВПС КНР (1955—1965).
Пятліца старшага палкоўніка (Colonel Commandant) сухапутных войскаў КНР (1955—1965).
Пагон старшага палкоўніка (Colonel Commandant) сухапутных войскаў КНР (1988—2007).
Пагон старшага палкоўніка (Colonel Commandant) ВПС КНР (1988—2007).
Пагон старшага палкоўніка (Colonel Commandant) Народнай узброенай міліцыі КНР (1988—2007).
Пагон стайшага палкоўніка (Colonel Commandant) сухапутных войскаў КНР (2007—2009).
Пагон старшага палкоўніка (Colonel Commandant) ВПС КНР (2007—2009).
Пагон старшага палкоўніка (Colonel Commandant) Народнай узброенай міліцыі КНР.
Пятліца старшага палкоўніка (Colonel Commandant) сухапутных войскаў КНР (2007—2009).
Пятліца старшага палкоўніка (Colonel Commandant) ВПС КНР (2007—2009).
Пятліца старшага палкоўніка (Colonel Commandant) Народнай узброенай міліцыі КНР.
Пагон старшага палкоўніка (Colonel Commandant) сухапутных войскаў КНР (з 2009 года).
Пагон старшага палкоўніка (Colonel Commandant) ВПС КНР (з 2009 года).
Пятліца старшага палкоўніка сухапутных войскаў В’етнама (1960—1992)
Пагон старшага палкоўніка сухапутных войскаў КНДР.
Пагон старшага палкоўніка ВПС КНДР.
Пагон старшага палкоўніка ДДБ КНДР.
Пагон старшага палкоўніка МОБ КНДР.
Пагон старшага палкоўніка арміі Аргенціны (Coronel Mayor (Senior Colonel))
Пагон старшага палкоўніка (Colonel Major) каралеўскіх сухапутных войскаў Марока.
Пагон старшага палкоўніка (Colonel Major) Каралеўскіх ВПС Марока.
Пагон старшага палкоўніка (Colonel Major) Каралеўскай жандармерыі Марока.
Пагон старшага палкоўніка (Colonel Major) каралеўскай гвардыі Марока.
Пагон старшага палкоўніка Кампучыйскіх народна-рэвалюцыйных узброеных сіл (1979—1993)