Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Грэцыі
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
У спісе аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Грэчаскай Рэспубліцы значыцца 17 найменняў (на 2012 год), гэта складае 1,5% ад агульнай колькасці (1007 на 2014 год). 15 аб'ектаў уключаны ў спіс паводле культурных крытэрыяў, прычым 11 з іх прызнаныя шэдэўрамі чалавечага генія (крытэрый i), а яшчэ 2 аб'екты ўключаны паводле змешаных, культурна-прыродных крытэрыяў, прычым абодва, разам з крытэрыем i, таксама прызнаны прыродным феноменам выключнай прыгажосці і эстэтычнай важнасці (крытэрый vii). Акрамя гэтага, 8 аб'ектаў на тэрыторыі Грэцыі знаходзяцца ў ліку кандыдатаў на ўключэнне ў спіс сусветнай спадчыны[1]. Грэчаская Рэспубліка ратыфікавала Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 17 ліпеня 1981 года[2]. Першы аб'ект Грэцыі, Храм Апалона ў Басах, быў занесены ў спіс у 1986 годзе на 10-й сесіі Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.