![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/57/Cathedral_of_Split.jpg/640px-Cathedral_of_Split.jpg&w=640&q=50)
Спліцкі сабор
From Wikipedia, the free encyclopedia
Спліцкі сабор, або сабор Святога Дуйма (Дуэ, Домна) — каталіцкі сабор у горадзе Спліт, Харватыя. Кафедральны сабор Спліцка-Макарскія архідыяцэзіі, помнік архітэктуры. Найстаражытны дзеючы кафедральны сабор свету. Асноўная частка сабора — былы імператарскі маўзалей. У ліку іншых помнікаў Палаца Дыяклетыяна ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Каталіцкая царква | |
Сабор Святога Дуйма (Дуэ) | |
---|---|
Katedrala Svetog Dujam (Svetog Duje) | |
![]() | |
43°30′29″ пн. ш. 16°26′28″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | |
Канфесія | Каталіцтва |
Епархія | Roman Catholic Archdiocese of Split-Makarska[d] |
Архітэктурны стыль | старажытнарымская архітэктура[d] і дараманская архітэктура[d] |
Дата заснавання | пачатак IV стагоддзя |
Статус | Кафедральны сабор |
Стан | Дзеючы храм |
Сайт | nadbiskupija-split.com |
![]() |
Сабор звычайна называюць па імі Святога Домна (харв.: Dujam, харв.: Duje), які быў у III стагоддзі біскупам салонскім, хоць яму прысвечана толькі званіца сабора, а храм асвячоны ў гонар Дзевы Марыі. Біскуп Домн стаў мучанікам падчас ганенняў на хрысціян пры Дыяклетыяне ў 303—304 гадах.
Сабор знаходзіцца ў цэнтры Дыяклетыянава палаца, яго фасад звернуты на захад і выходзіць на перыстыль палаца. Спліцкі сабор складаецца з трох частак, пабудаваных у розныя эпохі. Асноўная частка храма — васьмівугольны ў плане былы маўзалей імператара Дыяклетыяна, збудаваны на мяжы III і IV стагоддзяў. Хоры сабора пабудаваны ў XVII стагоддзі. Высокая званіца побач з саборам была пабудавана ў 1100 годзе і перабудавана ў 1908 годзе. Нягледзячы на адрозненне эпох, усе часткі сабора пабудаваны з адных матэрыялаў — туфу, здабытага ў мясцовых рэках і белага вапняку з вострава Брач.