Смаленская бітва (1941)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Смаленская бітва — комплекс абарончых і наступальных аперацый, праведзеных савецкімі войскамі ў сярэдзіне лета — пачатку восені 1941 у раёне Смаленска, накіраваных на недапушчэнне прарыву нямецкіх войск на маскоўскім стратэгічным напрамку.
Смаленская бітва ўключае шэраг асобных бітв і аперацый:
- Абарона Полацка
- Абарона Магілёва
- Бабруйская бітва
- Абарона Смаленска
- Ельнінская аперацыя
- Духаўшчынская аперацыя
- Рослаўль-Навазыбкаўская аперацыя
- Вялікалукская бітва
Смаленскай бітве папярэднічалі Беластоцка-Мінская бітва, абарона Барысава, Віцебская бітва.
Вынікам Смаленскай бітвы стала тактычная перамога Германіі. Разам з тым Смаленск стаў важным этапам па зрыву нямецкай стратэгіі бліцкрыгу і плана «Барбароса». Нягледзячы на цяжкія страты, савецкія войскі замарудзілі прасоўванне немцаў на ўсход і выйгралі час для падрыхтоўкі да абароны пад Масквой.