![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8e/Smolenka_river_SPb.jpg/640px-Smolenka_river_SPb.jpg&w=640&q=50)
Смаленка (рака)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Смаленка — рака, адгаліноўваецца ад Малой Нявы злева, ніжэй Тучкова моста, упадае ў Неўскую губу. Адасабляе Васільеўскі востраў ад вострава Дзекабрыстаў. Даўжыня — 3,3 км. Сярэдні расход вады ў вытоку 3 м³/с. У сярэдзіне XVIII стагоддзя называлася Маякуша, Глухая, потым рэчка Чорная, з 1864 года Смаленская рэчка, потым Смаленка. Пачатковую частку займаюць прамысловыя аб’екты і жылыя дамы. На ўчастку чярэдняга цячэння — комплекс Смаленскіх могілак. Цераз Смаленку пабудаваны масты: Уральскі, Смаленскі, Налічны, Караблебудаўнікоў.
Хуткія факты Смаленка, Характарыстыка ...
Смаленка | |
---|---|
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Вадацёк | |
Выток | Малая Нява |
• Каардынаты | 59°57′00″ пн. ш. 30°16′25″ у. д.HGЯO |
Вусце | Фінскі заліў |
• Каардынаты | 59°57′05″ пн. ш. 30°12′21″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Фінскі заліў |
Краіна | |
Код у ДВР | 01040300412199000000210 |
![]() ![]() |
|
![]() |
Закрыць