From Wikipedia, the free encyclopedia
Славамір (славацк.: Slavomír; IX стагоддзе) — князь вялікамараўскі з дынастыі Майміравічаў, які некаторы час быў валадаром Вялікай Маравіі.
Славамір | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Расціслаў | ||||||
Пераемнік | Святаполк I[d] | ||||||
Нараджэнне | IX стагоддзе | ||||||
Смерць | IX стагоддзе | ||||||
Род | Майміравічы |
У 870 годзе кароль Усходне-Франкскага каралеўства Людовік II падтрымаў паўстанне Святаполка I супраць свайго дзядзькі і сюзерэна Расціслава, князя Вялікай Маравіі. Расціслаў быў схоплены, перададзены франкам і аслеплены. Аднак франкі вырашылі захапіць і ўсходнюю частку краіны. Пасля пратэсту Святаполка яны паланілі яго і паспрабавалі заваяваць усю краіну.
Гэтая спроба прывяла да паўстання, узначаленага князем Славамірам, якога абралі новым кіраўніком Вялікай Маравіі. Франкі хутка вызвалілі свайго былога хаўрусніка Святаполка і паслалі яго з моцнымі баварскімі войскамі ў мараўскія землі. Нягледзячы на вялікія падарункі і абяцанні ад франкскага караля, Святаполк таемна звязаўся са Славамірам, які падпарадкаваўся законнаму князю. Святаполк прыняў камандаванне над войскамі Вялікай Маравіі, напаў на баварскае войска і пасля ўпэўненай перамогі вызваліў ўсю краіну.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.