Світанне
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Світанак.
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Світанне (значэнні).
Світа́нне, світанак — час перад узыходам Сонца, калі пачынае развідняцца. Звычайна лічыцца, што світанне супадае з пачаткам навігацыйнага змроку і наступае пры знаходжанні Сонца на 12° ніжэй гарызонта. Світанне суправаджаецца з’явамі зары. Пры ясным небе ў сярэдніх шыротах, у прыватнасці на Беларусі, світанне пачынаецца за 1—2 гадзіны да ўзыходу Сонца, пры воблачнасці — пазней. У час світання з-за начнога выхалоджвання адзначаецца самая нізкая тэмпература паветра, магчымы замаразкі.
Артыкул пра час перад узыходам Сонца. Пра яркую афарбоўку гарызонта гл. Зара.
Вясной і летам у час світання пачынаюць праяўляць актыўнасць дзённыя птушкі і звяры, корміцца рыба, хаваюцца начныя жывёлы.