адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Сві́слацкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Свіслач.
Свіслацкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Асіповіцкі раён |
Уключае | 14 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Свіслач |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 403 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Свіслацкі сельсавет знаходзіцца ва ўсходняй частцы Асіповіцкага раёна.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Свіслацкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Свіслацкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Асіповіцкага раёна БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці. 4 верасня 1940 года са складу сельсавета вылучаны рабочы пасёлак Ялізава. З 20 верасня 1944 года ў складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Бабруйскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Асіповіцкага раёна. 26 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Ясенскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Буда, Галынка, Копча і Краснае)[1]. У 2017 годзе ў склад сельсавета з Градзянскага сельсавета была перададзена вёска Прыцерпа[2].
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (13 населеных пунктаў) — 1737 чалавек[3], з іх 94,0 % — беларусы, 4,4 % — рускія, 0,8 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (14 населеныхт пунктаў) — 1403 чалавекі[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.