Святое Пісанне — Пераклад новага свету
From Wikipedia, the free encyclopedia
Святое Пісанне — Пераклад новага свету (англ.: New World Translation of the Holy Scriptures), скарочана «ПНС» ці «НС» — пераклад Бібліі, які зрабілі і апублікавалі Сведкі Іеговы. Новы Запавет у гэтым перакладзе назван «Хрысціянскія Грэчаскія Пісанні» ці «Грэчаскія Пісанні», а на мовах народаў, якія належаць да ісламскай культуры «Інджыль». Стары Запавет апублікаваны пад назвай «Яўрэйска-арамейскія Пісанні» або «Яўрэйскія Пісанні».
Пераклад атрымаў як станоўчыя, так і адмоўныя водгукі ад спецыялістаў па старажытнагрэчаскай мове і біблейскаму іўрыту.