![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5e/Facial_Chronicle_-_b.10%252C_p.202.jpg/640px-Facial_Chronicle_-_b.10%252C_p.202.jpg&w=640&q=50)
Святаслаў Іванавіч
(пам. 1386) князь смаленскі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Святаслаў Іванавіч (? — 29 красавіка 1386) — князь смаленскі (1358—1386).
Святаслаў Іванавіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Іван Аляксандравіч | ||||||
Пераемнік | Юрый Святаславіч | ||||||
Смерць | 1386 | ||||||
Род | Рурыкавічы | ||||||
Бацька | Іван Аляксандравіч[d] | ||||||
Дзеці | Агрыпіна Святаслаўна[d], Глеб Святаславіч, Юрый Святаславіч, мерк. Юліянія[d], Ганна, Уладзімір Святаславіч[d] і Vasily Sviatoslavovich of Smolensk[d] | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе | ||||||
![]() |
Сын смаленскага князя Івана Аляксандравіча.
Праводзіў палітыку захавання незалежнасці Смаленскае княства, вымушаны быў лавіраваць паміж Масквой і Вільняй. Спрабаваў вярнуць захопленыя вялікім князем Альгердам паволжскія землі (паход 1358 года на Белую), у выніку страціў Мсціслаў з Пасожжам (1359) і прымушаны падпарадкаваць сваю дзейнасць інтарэсам Вялікага Княства Літоўскага. Войска Святаслава ў 1368 і 1370 гадах брала ўдзел у паходах Альгерда на Маскву. За парушэнне дагавора з Масквой у 1368 года смаленскі князь адлучаны кіеўскім мітрапалітам Алексіем ад царквы, што пацвердзіў у 1370 годзе канстанцінопальскі патрыярх Дыянісій I. У 1375 годзе Святаслаў заключыў саюзны дагавор з Масквой і браў удзел у паходзе супраць Вялікага княства Цвярскога. Вынікам гэтага было спусташэнне Альгердам у 1376 годзе смаленскіх зямель.
У пачатку 1380-х гадоў Святаслаў каардынаваў сваю знешнюю палітыку з полацкім князем Андрэем Альгердавічам. У 1386 годзе разам з ім пачаў барацьбу супраць Вільні і спрабаваў вярнуць захопленыя паўночна-заходнія воласці Смаленскага княства. Пасля няўдалай аблогі Віцебска і Оршы спрабаваў узяць Мсціслаў. Пад сценамі Мсціслава 29 красавіка 1386 года адбылася бітва з падыйшоўшым вялікалітоўскі войскам, у якой Святаслаў загінуў.