Сведкі Іеговы ў Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сведкі Іеговы ў Беларусі пачалі з’яўляцца ў 1923—1925 гадах на тэрыторыі Заходняй Беларусі, якая ў гэты час належала Польшчы. Дзейнічалі падпольна ў БССР і былі зарэгістраваны ў 1990-я гады ў РБ. Дзейнасць і погляды Сведкаў Іеговы на працягу гісторыі выклікалі розную рэакцыю прадстаўнікоў дзяржавы, іншых рэлігій, СМІ і грамадзян ад станоўчай да негатыўнай, але з 1990-х гадоў іх права на вызнанне сваіх перакананняў у Беларусі прызнаецца.