Новы саюзны дагавор
From Wikipedia, the free encyclopedia
Новы саюзны дагавор — праект дагавора, які мусіў замяніць Дагавор 1922 года пра ўтварэнні СССР, каб захаваць і рэфармаваць яго. Цырымонія падпісання дагавора паміж РСФСР і некаторымі іншымі саюзнымі рэспублікамі была прызначана на 20 жніўня 1991 года, але ёй перашкодзіў путч 19 жніўня 1991 года. Падрыхтоўка дагавора вядома як Новаагароўскі працэс, названы ад Нова-Агарова, урадавай сядзібы, дзе вялася праца над дакументам і дзе прэзідэнт СССР і генеральны сакратар КПСС Міхаіл Гарбачоў вёў перамовы з кіраўнікамі саюзных рэспублік.